Навукоўцы з брытанскага Універсітэта Сурэя прадставілі просты спосаб схуднець пад назвай «90 хвілін», піша [1] РИА Новости са спасылкай на крыніцы.
Дзеянне гэтага метаду максімальна простае: неабходна змяніць час сняданку і вячэры, ссунуўшы іх на 90 хвілін наперад і назад адпаведна. Дадзены спосаб дапаможа лёгка скінуць лішнія кілаграмы. Яго перавагай з’яўляецца адсутнасць неабходнасці адмаўляцца ад любімых прадуктаў або весці рахунак калорый.
У рамках даследавання быў праведзены эксперымент, у ходзе якога пасля 10 тыдняў харчавання ў адзін час удзельнікі былі падзеленыя на дзве групы: у адной час захаваўся, у іншай змяніўся.
Высветлілася, што ў групе, дзе час сняданку адсунулі на 90 хвілін, а вячэры перанеслі на 90 хвілін раней, тэмпы пахудання былі ў два разы больш у параўнанні з іншай групай. Адзначаецца, што даследчыкі не ўсталёўвалі абмежаванні на віды і колькасць прадуктаў.
Эфектыўнасць метаду «90 хвілін» тлумачыцца скарачэннем колькасці перакусаў, асабліва вячэрніх. Акрамя таго, ва ўдзельнікаў эксперыменту зніжаўся апетыт.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://rsport.ria.ru/20210918/pokhudenie-1750679589.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/pahudzenne
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue
[4] https://zviazda.by/be/tags/brytanskiya-vuchonyya