Кітайская кампанія Oppо запатэнтавала першы смартфон Reno з бакавымі камерамі, піша [1] МИР24.
Звесткі пра патэнт выяўленыя ў базе Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (WIPO).
Паводле апісання, на прыладзе будзе знаходзіцца некалькі камер на задняй панэлі, а таксама ў тарцы тэлефона. Дзякуючы гэтаму смартфон зможа фатаграфаваць аб’екты збоку. Акрамя таго, карыстальнікі атрымаюць магчымасць здымаць фота і відэа з розных ракурсаў, і для гэтага не трэба паварочваць тэлефон.
Падобнае размяшчэнне камер зможа выканаць і аб’ёмныя здымкі.
Пры гэтым у бакавой панэлі не будзе ўсталяваны дадатковы аб’ектыў. Яго заменяць на сістэму люстэркаў, а асноўныя здымкі будуць праводзіць камеры, размешчаныя стандартна на задняй панэлі тэлефона. Такое рашэнне значна зніжае кошт выканання тэхналогіі.
Кампанія пакуль не пацвердзіла намер выпускаць рэальныя смартфоны з дадзеным вынаходствам.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://mir24.tv/news/16475431/kitaiskaya-kompaniya-izobrela-smartfon-s-bokovoi-kameroi
[2] https://zviazda.by/be/tags/smartfon
[3] https://zviazda.by/be/tags/oppo
[4] https://zviazda.by/be/tags/tehnalogii