Вольга Клімава заваявала чацвёртае золата зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету па веславанні ў Даніі, паведамляе [1] БелТА.
У заездзе жаночых каноэ-адзіночак на 5000 м яна пацвердзіла сваё званне мацнейшай, што атрымана ў 2019 годзе. Выніковы час беларускі — 26 мін. 18,94 сек. Другое месца заняла венгерка Сафія Кісбан — 26 мін. 37,32 сек. Бронза ў Марыі Майярд з Чылі — 26 мін. 39,51 сек.
У гонках змешаных двоек на 200 м канаісты Надзея Макарчанка і Віталь Асецкі занялі шостае месца з вынікам 41,26 сек.
У стартах змешаных байдарак-двоек беларусы Аляксей Місючэнка і Уладзіслава Скрыганава фінішавалі на сёмым месцы — 34,99 сек. Тройку прызёраў склалі дуэты з Венгрыі (33,94 сек.), Партугаліі (34,34 сек.) І Польшчы (34,35 сек.).
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/olga-klimova-zavoevala-chetvertoe-zoloto-sbornoj-belarusi-na-chm-po-greble-460540-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/veslavanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/volga-klimava