Пастаўленую Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ) мэту — вакцынаваць у кожнай краіне Афрыкі ад каранавіруса да канца бягучага месяца 10% насельніцтва — выканалі пакуль толькі 13 дзяржаў кантынента з 54, паведамляе [1] БелТА.
«13 краін Афрыкі змаглі справіцца з задачай па вакцынацыі насельніцтва ад COVID-19, — гаворыцца ў паведамленні. — Між тым існуючы недахоп вакцыны сур’ёзна запавольвае прышчэпачную праграму ў шматлікіх рэгіёнах кантынента».
Па апублікаваных дадзеных, найбольшая колькасць вакцынаваных па адносінах да агульнага насельніцтва налічваецца на Сейшэльскіх выспах — 72%. Далей ідуць Маўрыкій (55% вакцынаваных), Марока (44%), Туніс (21%), Каморскія выспы і Каба-Вэрдэ па 18%. На поўдні Афрыкі ў Зімбабвэ і Батсване атрымалі прышчэпкі 13% насельніцтва, у ПАР — 12%.
Кіраўнік афрыканскага прадстаўніцтва СААЗ Матшыдіса Моэці заявіла 16 верасня, што Афрыка значна адстае ад іншых частак свету па вакцынацыі. Шмат у чым гэта следства недахопу на кантыненце вакцыны ад COVID-19. Паводле яе слоў, колькасць цалкам прышчэпленых жыхароў Афрыкі складае ўсяго толькі 50 млн, або 3,6% насельніцтва кантынента.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/world/view/voz-v-afrike-tolko-13-stran-vaktsinirovali-ot-covid-19-bolee-10-naselenija-460543-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/saaz
[3] https://zviazda.by/be/tags/afryka
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue