Дыетолаг Вольга Дэкер лічыць насенне лёну, марскую капусту і грэчку самымі бюджэтнымі «суперпрадуктамі». Пра гэта спецыяліст паведаміла ў сваім Instagram, піша [1] РИА Новости.
Паводле яе слоў, насенне лёну ўтрымлівае масу карысных рэчываў: вітаміны груп А, В, Е і F, жалеза, кальцый, магній, цынк. Акрамя таго, яны багатыя ненасычанымі тлушчамі Амега-3 і Амега-6, а таксама клятчаткай. Дзякуючы ім зніжаецца рызыка развіцця анкалогіі, нармалізуецца праца сэрца і страўнікава-кішачнага тракта, таксама яны дапамагаюць рэгуляваць цукар у крыві, адзначае эксперт.
У марской капусце, акрамя вітамінаў, ёсць шмат ёду. Прадукт валодае ачышчальным дзеяннем, выводзячы таксіны з арганізма. Гэты прадукт раяць уключаць у рацыён пры захворваннях шчытападобнай залозы і для прафілактыкі рака, аднак у яго ёсць супрацьпаказанні, у сувязі з чым неабходна кансультацыя спецыяліста.
Грэчка багатая бялком і не ўтрымлівае крухмал або глютен. У ёй шмат вітамінаў групы В, антыаксідантаў, жалеза, а таксама клятчаткі, якая адказвае за нармальнае функцыянаванне страўнікава-кішачнага тракта і пачуццё насычэння, заявіла спецыяліст.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://rsport.ria.ru/20210917/superprodukty-1750533984.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue
[3] https://zviazda.by/be/tags/grechka
[4] https://zviazda.by/be/tags/lyon
[5] https://zviazda.by/be/tags/marskaya-kapusta