У Брэсце знойдзены снарад часоў вайны, перадае [1] УУС Брэсцкага аблвыканкама.
«У дзяжурную частку Ленінскага РАУС Брэста паступіла паведамленне аб тым, што знойдзены боепрыпас часоў вайны. Жыхар Брэста капаў траншэю пад вадаправод на сваім участку па вуліцы Рэчыцкая і наткнуўся на металічны прадмет з элементамі карозіі. На месца выяўлення неадкладна выехалі супрацоўнікі міліцыі і сапёрна-піратэхнічная група в/ч 5526», - распавялі ва УУС.
Паводле ацэнкі спецыялістаў, знойдзеных прадметам з’яўляецца артылерыйскі снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Вайскоўцы абследавалі тэрыторыю на прадмет наяўнасці іншых выбуховых прылад. Боепрыпасаў больш не выяўлена. У цяперашні час снарад знішчаны.
Спасылкі
[1] https://brest.mvd.gov.by/ru/news/5053
[2] https://zviazda.by/be/tags/uus-bresckaga-ablvykankama
[3] https://zviazda.by/be/tags/snarad-chasou-vayny