Невядомы ўчыніў страляніну ў адным з карпусоў Пермскага дзяржаўнага універсітэта, па папярэдніх дадзеных, ёсць пацярпелыя, піша [1] ТАСС.
«У панядзелак невядомы ўвайшоў у будынак універсітэта і адкрыў агонь з агнястрэльнай зброі. Частка студэнтаў зачыніліся ў аўдыторыях ВНУ. Некаторыя навучэнцы выскачылі з акна. На месца выехалі праваахоўнікі», — сказаў суразмоўца агенцтва. Паводле яго слоў, па папярэдніх дадзеных, ёсць пацярпелыя.
Афіцыйная група Пермскага дзяржуніверсітэта ва «Укантакце» размясціла заклік да студэнтаў зачыніцца знутры ў аўдыторыях і заставацца на месцах.
Больш за дзесяць чалавек пацярпелі пры стральбе ва ўніверсітэце ў Пермі, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
«Адзін з тых, хто нападаў ліквідаваны, правяраецца інфармацыя аб магчымых саўдзельнікаў» — распавёў губернатар Пермскага края.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://tass.ru/proisshestviya/12451887
[2] https://zviazda.by/be/tags/permski-universitet
[3] https://zviazda.by/be/tags/stralba
[4] https://zviazda.by/be/tags/rasiya