Наезд на пешаходаў застаецца самым распаўсюджаным відам ДТЗ. Аб гэтым паведамляе [1] БелТА са спасылкай на УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Дзяржаўтаінспекцыя ўзмацніла кантроль за выкананнем ПДР уразлівымі ўдзельнікамі дарожнага руху. У Мінску праходзяць мерапрыемствы па прафілактыцы ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў. «Наезд на пешаходаў па-ранейшаму застаецца самым распаўсюджаным відам ДТЗ. Так, з пачатку года на сталічных дарогах адбылося 148 падобных здарэнняў (33,7% ад агульнай колькасці ДТЗ), у выніку якіх 12 чалавек загінулі (80% ад агульнай колькасці загінулых), 146 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Прычым у 50 выпадках у дарожных аварыях вінаватыя былі самі пешаходы», — распавялі ў ДАІ.
103 наезды на пешаходаў здзейснена па віне вадзіцеляў транспартных сродкаў на абазначаных пешаходных пераходах, у якіх 103 чалавекі атрымалі траўмы і шасцёра загінулі.
З пачатку года зафіксавана 35 дарожных аварый з удзелам веласіпедыстаў, дзе 36 чалавек атрымалі траўмы. Сем веласіпедыстаў трапілі пад колы аўтамабіля па сваёй віне.
«ДАІ Мінска заклікае ўсіх удзельнікаў дарожнага руху да праявы ўважлівасці і асцярожнасці на дарогах і нагадвае, што няўхільнае выкананні ПДР — заклад вашай бяспекі», — дадалі ў Дзяржаўтаінспекцыі.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/gai-naezd-na-peshehodov-ostaetsja-samym-rasprostranennym-vidom-dtp-460685-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dai
[3] https://zviazda.by/be/tags/naezd-na-peshahodau
[4] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[5] https://zviazda.by/be/tags/udai-guus-mingarvykankama
[6] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhautainspekcyya