У Беларусі з 21 верасня рознічны кошт на дызельнае паліва і бензін стане больш на 1 капейку. Такая інфармацыя размешчана на сайце «Белнафтахіма».
Так, цана за 1 літр бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1,98 руб., АІ-95-К5-Еўра будзе каштаваць 2,08 руб., АІ-98-К5-Еўра — 2,30 руб. Літр дызельнага паліва абыдзецца ў 2,08 руб.
Як адзначылі ў «Белнафтахіме», з пачатку года цэны на АЗС павялічаны на 14,7%.
Прэв'ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/belnaftahim-1
[2] https://zviazda.by/be/tags/dyzelnae-paliva
[3] https://zviazda.by/be/tags/benzin