Галоўны трэнер футбалістаў салігорскага «Шахцёра» Сяргей Гурэнка пакінуў сваю пасаду. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце салігорскага клуба, паведамляе БелТА.
Такое рашэнне кіраўніцтва «Шахцёра» і настаўнік прынялі пасля ўчарашняга паражэння ў Барысаве ад футбалістаў БАТЭ (0:1). Барысаўчане выйшлі на першае месца, набраўшы 51 ачко ў 23 праведзеных матчах, «Шахцёр» адстае на адзін бал, згуляўшы на тры сустрэчы менш.
Сяргей Гурэнка ўзначаліў салігорскую каманду 25 ліпеня, змяніўшы ўкраінскага спецыяліста Рамана Грыгарчука, які пайшоў у адстаўку пасля паражэння ад люксембургскага клуба «Фола» (1:2) у першым матчы 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/saligorski-shahcyor-0
[2] https://zviazda.by/be/tags/futbol
[3] https://zviazda.by/be/tags/bate