Падзяка Прэзідэнта аб’яўлена Аўдоніну, Баравіку і Дзерману, паведамляе [1] прэс-служба беларускага лідара.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ і распараджэнне, у адпаведнасці якімі шэраг кіраўнікоў і супрацоўнікаў розных устаноў узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» і ўдастоены Падзякі Прэзідэнта за значны ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на абарону суверэнітэту, забеспячэнне стабільнасці і бяспекі Рэспублікі Беларусь, кансалідацыю беларускага грамадства.
Медаля «За працоўныя заслугі» удастоены дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Вадзім Гігін, кіраўнік Аналітычнага цэнтра EcooM, член праўлення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Сяргей Мусіенка, дырэктар інфармацыйна-асветнай установы «Актуальная канцэпцыя» Аляксандр Шпакоўскі.
Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб’яўлена старшаму навуковаму супрацоўніку аддзела ўнутрыпалітычнага аналізу ўпраўлення ўнутранай палітыкі Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Аляксею Аўдоніну, палітолагу, дырэктару таварыства з абмежаванай адказнасцю «Гарадскі цэнтр перакладаў» Вадзіму Баравіку, навуковаму супрацоўніку дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» Аляксею Дзерману.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru/events/ryad-rukovoditeley-i-sotrudnikov-razlichnyh-uchrezhdeniy-nagrazhdeny-medalyami-i-udostoeny-blagodarnosti-prezidenta
[2] https://zviazda.by/be/tags/padzyaka-prezidenta
[3] https://zviazda.by/be/tags/vadzim-gigin-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-shpakouski-0