Злучаныя Штаты могуць у агляднай будучыні ператварыцца ў краіну трэцяга свету з-за міграцыйнага крызісу. Такое меркаванне выказаў былы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, перадае [1] ТАСС.
«Злучаныя Штаты будуць хутка лічыцца краінай трэцяга свету. Нічога падобнага таму, што адбываецца на нашай мяжы, не было ніколі раней. Мільёны людзей ужо прасачыліся, але яшчэ больш на падыходзе», — гаворыцца ў паведамленні, распаўсюджаным яго прэс-службай.
Пасля прыходу да ўлады ў студзені гэтага года прэзідэнт ЗША Джо Байдэн абвясціў аб «новай іміграцыйнай палітыцы», змякчыўшы заканадаўства ў гэтай сферы. Пасля гэтага паток мігрантаў, якія спрабуюць трапіць у Злучаныя Штаты, значна вырас і ў цяперашні час перавышае 200 тыс., дасягнуўшы максімуму з пачатку XXI стагоддзя.
Спасылкі
[1] https://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/12461877
[2] https://zviazda.by/be/tags/donald-tramp
[3] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[4] https://zviazda.by/be/tags/susvet