Дзяржаўтаінспекцыя Гомельскай вобласці праводзіць у рэгіёне па 30 верасня прафілактычныя мерапрыемствы «Дзіцячы аўтобус», паведамілі [1] БелТА ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС аблвыканкама.
Праваахоўнікі падчас акцыі пракантралююць, як кіроўцы дзіцячых аўтобусаў выконваюць патрабаванні ПДР. Ўзмоцнена будуць правяраць тэхнічны стан транспарту, наяўнасць допуску да ўдзелу ў дарожным руху, захаванне правіл перавозкі дзяцей. Правераць у кіроўцаў і дакументы. Асаблівую ўвагу нададуць фізічнаму стану кіроўцаў.
Дзяржаўтаінспектары адзначылі, што падчас навучальнага года, калі дзяцей падвозяць ад месца жыхарства да месца вучобы і назад, асаблівую важнасць набывае пытанне бяспекі пры перавозцы непаўналетніх у школьных аўтобусах. «На жаль, парушэнні з боку вадзіцеляў дзіцячых аўтобусаў правіл дарожнага руху і патрабаванняў дзеючых нарматыўна-прававых актаў усё ж маюць месца», — канстатавалі ў УДАІ. Акцыя «Дзіцячы аўтобус» нацэлена на забеспячэнне бяспекі пры перавозках груп дзяцей.
Прэв'ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/aktsija-detskij-avtobus-startovala-v-gomelskoj-oblasti-460751-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dai-uus-ablvykankama
[3] https://zviazda.by/be/tags/akcyya-dzicyachy-autobus
[4] https://zviazda.by/be/tags/pdr