Крымінальная справа па факце махлярства завялі на мінчаніна, які браў у арэнду электрасамакаты, а затым здаваў іх у ламбард, паведамілі [1] ў ГУУС Мінгарвыканкама.
Па дадзеных следства, непрацуючы жыхар сталіцы ўзяў у арэнду электрасамакат і аднёс яго ў ламбард. Пасля гэтага ён папрасіў сваю знаёмую ўзяць яшчэ 2 самаката, якія таксама былі здадзены. Атрыманыя грошы мінчанін патраціў на ўласныя патрэбы.
У міліцыі ён распавёў, што другая крадзеж патрэбна была для таго, каб не выклікаць падазрэнне ў арганізацыі па арэндзе.
Агульная сума шкоды перавысіла 2 тыс. рублёў. Ашуканец быў знойдзены і затрыманы пасля таго, як да праваахоўнікаў з заявай аб крадзяжы звярнуўся прадстаўнік арганізацыі, якая займаецца пракатам электрасамакатаў.
Прэв'ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://t.me/police_minsk/1354
[2] https://zviazda.by/be/tags/guus-mingarvykankama
[3] https://zviazda.by/be/tags/mahlyarstva
[4] https://zviazda.by/be/tags/elektrasamakaty