У мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» сёння адкрыюць філіял кафедры архітэктуры Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, паведаміла загадчыца кафедры Ганна Кароза БелТА.
Адкрыццё філіяла кафедры прадугледжана пагадненнем аб супрацоўніцтве паміж дзвюма ўстановамі. За новым падраздзяленнем замацуюць куратараў ад мемарыяла і ВНУ, выдзеляць памяшкання для працы.
Кафедра рыхтуе выпускнікоў па спецыяльнасці «архітэктура» і «архітэктурны дызайн». Цыкл дысцыплін, звязаных з вывучэннем, рэстаўрацыяй, кансервацыяй гісторыка-культурнай спадчыны, ландшафтнай архітэктурай, у навучальным плане займае значнае месца. Жывапіс і малюнак суправаджаюць будучых архітэктараў з першага па апошні курс. Лепшай лакацыі для абмернай і пленэрнай практыкі студэнтаў, працы з архіўнымі дакументамі і не прыдумаеш.
Да адкрыцця філіяла кафедра падрыхтавала выставу пленэрных работ студэнтаў. Чакаецца, што ў мерапрыемстве прымуць удзел кіраўнікі БрДТУ і мемарыяльнага комплексу, студэнты і супрацоўнікі двух устаноў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/brdtu
[2] https://zviazda.by/be/tags/kafedra-arhitektury
[3] https://zviazda.by/be/tags/bresckaya-krepasc-geroy