Следчае ўпраўленне УСК па Віцебскай вобласці завяршыла расследаванне крымінальнай справы аб забойстве жыхаркі Сянно з асаблівай жорсткасцю, перадае [1] СК.
Па дадзеных следства, вечарам 20 красавіка гэтага года 51-гадовы жыхар Сянно прыйшоў дадому ў стане алкагольнага ап’янення, схаваў Br10 і лёг спаць. Прачнуўшыся, мужчына не знайшоў грошы. Палічыўшы, што іх забрала 72-гадовая маці, абвінавачваны накіраваўся да яе ў пакой. Атрымаўшы адмоўны адказ, ён збіў жанчыну. Калі пенсіянерка перастала падаваць прыкметы жыцця, ён накрыў яе курткай і сышоў да свайго знаёмаму, дзе працягнуў распіваць спіртное. Раніцай наступнага дня мужчына вярнуўся дадому і выклікаў хуткую дапамогу.
Падчас агляду месца здарэння следча-аператыўная група выявіла грошы на канапе, на якой спаў абвінавачваны, — пад пасцельнай бялізнай. Згодна з вынікамі медыцынскага агляду мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.
Пры вывучэнні асобы абвінавачанага ўстаноўлена, што раней ён неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за ўчыненне маёмасных злачынстваў, нідзе не працаваў і жыў з маці.
Згодна з заключэннем судова-медыцынскай экспертызы, абвінавачаны нанёс маці не менш за 30 удараў па розных частках цела, якія сталі прычынай яе смерці. Пры правядзенні судова-псіхіятрычнай экспертызы ўстаноўлена, што падчас здзяйснення злачынства мужчына мог усведамляць фактычны характар і грамадскую небяспеку сваіх дзеянняў і кіраваць імі.
Па выніках расследавання жыхару Сянно прад’яўленае абвінавачванне па п.п. 2 і 6 ч.2 арт.139 (забойства заведама састарэлага, учыненае з асаблівай жорсткасцю) КК. Да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.
Расследаванне крымінальнай справы завершана, матэрыялы перададзеныя пракурору для накіравання ў суд.
Фота: СК
Спасылкі
[1] https://sk.gov.by/ru/news-usk-vitebsk-ru/view/syn-ubil-prestareluju-mat-podumav-chto-ona-zabrala-10-rublej-dengi-nashli-v-xode-osmotra-10447/
[2] https://zviazda.by/be/tags/sk
[3] https://zviazda.by/be/tags/zaboystva
[4] https://zviazda.by/be/tags/syanno