Аператыўнікі віцебскага ўпраўлення Губазік усталявалі трох жыхароў абласнога цэнтра, якія вясной у аграгарадку Вольгава збілі 45-гадовага мясцовага жыхара. Такая інфармацыя змяшчаецца ў Telegram-канале прэс-сакратара МУС Вольгі Чамаданавай, паведамляе [1] БелТА.
«Злачынства апынулася заказным. Некалькі гадоў таму ў пацярпелага здарыўся канфлікт з жыхаром Віцебска (той займаў грошы, але вярнуў не ўсю суму). Каб пазыкадавец не прад’яўляў прэтэнзій, даўжнік вырашыў яго напалохаць і з дапамогай пасярэдніка арганізаваў напад. Крыўдзіцелі выкарыстоўвалі слёзатачывы газ і металічную дубінку, а для канспірацыі — балаклавы. Выканаўшы заказ, выканаўцы знішчылі вопратку і выкінулі прылады злачынства — праваахоўнікі знайшлі дубінку ў каналізацыйным калодзежы. За ўсё гэта затрыманыя атрымалі ганарар», — гаворыцца ў паведамленні.
Следчыя распачалі крымінальную справу за асабліва злоснае хуліганства. Фігурантам ад 32 да 35 гадоў, яны пражываюць у Віцебску, раней удзельнічалі ў баях без правілаў. Адзін са змоўшчыкаў прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за рабаванне і разбой. Зараз аператыўнікі шукаюць арганізатара і заказчыка злачынства.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/zaderzhany-ispolniteli-zakaznogo-napadenija-pod-vitebskom-460873-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vykanaucy-zakaznoga-napadu
[3] https://zviazda.by/be/tags/razboy
[4] https://zviazda.by/be/tags/mus
[5] https://zviazda.by/be/tags/volga-chamadanava
[6] https://zviazda.by/be/tags/zlachynstva
[7] https://zviazda.by/be/tags/napad
[8] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava