Ахова аднаго з аграпрадпрыемстваў раёна выявіла нястачу саломы на полі захоўвання. Звярнуліся ў мясцовую міліцыю.
Аператыўная группа, якая прыбыла на месца, устанавіла прычыну здарэння. Саракагадовы раней не судзімы жыхар вёскі Верасніцы выкраў 13 цюкоў саломы і вывез на асабістым трактары. Як перадае аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама, шкода ад яго дзеянняў склала 364 рублі.
Трактарыст згрузіў «дабро» не побач са сваім домам, а каля тэрыторыі домаўладання аднаго з вяскоўцаў. Выкрадзенае канфіскавана і вернута сельгаспрадпрыемству.
Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням мужчыны і распачалі крымінальную справу за крадзеж.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/zhytkavicki-rayon
[2] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[3] https://zviazda.by/be/tags/saloma
[4] https://zviazda.by/be/tags/milicyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava