Да міжнароднай акцыі «Дзень без аўтамабіля», якая праводзіцца штогод 22 верасня і завяршае Еўрапейскі тыдзень мабільнасці, далучыўся Мінск, паведамляе [1] агенцтва «Мінск-Навіны».
Гэты дзень пачнецца з масавага велапрабегу, у якім возьмуць удзел кіраўніцтва Мінгарвыканкама і адміністрацыі раёнаў горада. Калона веласіпедыстаў пройдзе па пр. Незалежнасці ад вул. Каліноўскага да плошчы Незалежнасці. Адбудзецца і электрапрабег, падчас якога запрошаныя госці праедуць на электрасамакатах, электравеласіпедах, гіраскутэрах ад парку Перамогі да жылога раёна Лебядзіны.
У гэты дзень гараджанам абяцаюць велашэрынг са зніжкамі, а для тых, хто перамяшчаецца на двухколавым транспарце, традыцыйна ладзяць акцыю «На працу на ровары!». Яна мае на ўвазе ўладкаванне на вуліцах горада энергетычных і інфармацыйных кропак для веласіпедыстаў з раздачай садавіны і інфармацыйных матэрыялаў аб Еўрапейскім тыдні мабільнасці і Дні без аўтамабіля. Такія пункты размесцяцца каля ўваходу ў Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі, насупраць «Мінск-Арэны» уздоўж веладарожкі і ў раёне ўнівермага «Беларусь».
Ёсць спецыяльная прапанова для аўтамабілістаў: у гэты дзень ім даецца права бясплатнага праезду ў грамадскім транспарце. Каб ім скарыстацца, дастаткова прад’явіць пасведчанне кіроўцы і тэхпашпарту на машыну.
Прэв'ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/den-bez-avtomobilya-projdet-v-minske-voditelyam-predlozhat-besplatnyj-proezd-velosipedistam-frukty/
[2] https://zviazda.by/be/tags/eurapeyskuyu-tydzen-mabilnasci
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzen-bez-autamabilya-1
[4] https://zviazda.by/be/tags/mingarvykankama