Увечары 21 верасня ў мікрараёне Зялёны Луг здарылася ДТЗ: сутыкнуліся веласіпедыст і аўтамабіль, ёсць пацярпелыя, паведамілі [1] ў Дзяржаўтаінспекцыі.
Інцыдэнт адбыўся прыкладна а 19:35 каля дома № 28 на вул. Гамарніка. Жанчына, знаходзячыся за рулём аўтамабіля «Таёта», рухалася з боку Лагойскага тракта ў напрамку вул. Мірашнічэнка і сутыкнулася з веласіпедыстам.
У выніку аварыі малады чалавек атрымаў траўмы і быў дастаўлены ў бальніцу.
На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ. Праводзіцца праверка.
Спасылкі
[1] https://t.me/gaiminsk/11113
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz-z-pacyarpelym
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhautainspekcyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/mikrarayon-zyalyony-lug