У Мінску за мінулыя суткі быў зарэгістраваны адзін пажар. Двух жыхароў сталіцы выратавалі, шасцярых — эвакуіравалі, паведамляюць [1] «Мінск-Навіны» са спасылкай на Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Узгаранне здарылася на пр. Партызанскім, 93, прыкладна ў 4:15. У выніку пацярпела маёмасць на плошчы ў 15 м2 і шкленне аконнай рамы, а кватэра была закураная. Ратавальнікі выратавалі двух мінчан, яшчэ шасцярых эвакуіравалі. Прычына пажару ўстанаўліваецца.
Таксама работнікі МНС 12 разоў выязджалі на аказанне тэхнічнай дапамогі. За суткі паступалі паведамленні аб тленне рыззя ў Ленінскім раёне і ўзгаранні смецця па вул.
У Мінскай вобласці зарэгістравалі пяць узгаранняў: у Бярэзінскім, Барысаўскім, Любанскім, Пухавіцкім і Стаўбцоўскім раёнах. Загінулых або пацярпелых няма.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/v-stolicze-za-proshedshie-sutki-zaregistrirovan-pozhar-dvoe-minchan-byli-spaseny-6-evakuirovany/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[4] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-pa-nadzvychaynyh-situacyyah-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[6] https://zviazda.by/be/tags/tehnichnaya-dapamoga