У Еўрасаюзе прадставяць законапраект, які абавяжа вытворцаў электронікі выкарыстоўваць універсальны раз’ём для зарадкі. Пра гатоўнасць Еўрапейскай камісіі да гэтага паведамляе Reuters, перадаюць [1] РИА Новости.
Абмеркаванне законапраекта пачнецца 23 верасня. Еўрасаюз ужо больш за дзесяць гадоў настойвае на прыняцці стандарту зараднай прылады, якім стане USB-C. на думку еўрапейскіх чыноўнікаў, ён дапаможа скараціць колькасць электроннага смецця і будзе зручны для карыстальнікаў.
І калі большасць вытворцаў Android-прылад выкарыстоўваюць USB-C, то Apple, у выпадку прыняцця закона, прыйдзецца адмовіцца ад прапрыетарнага раздыма Lightning. Апошні, праўда, ужо практычна знік з планшэтаў iPad, але застаецца безальтэрнатыўным для iPhone.
У самой кампаніі Apple лічаць, што падобны закон нашкодзіць галіне. Ён не толькі затармазіць інавацыі і створыць масу электронных адходаў, але і будзе раздражняць спажыўцоў.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://ria.ru/20210922/apple-1751255412.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/ayfon
[3] https://zviazda.by/be/tags/apple
[4] https://zviazda.by/be/tags/eurnasayuz
[5] https://zviazda.by/be/tags/patrabavanni
[6] https://zviazda.by/be/tags/usb-c