Спатрэбіцца: кукуруза маладая. Для прыгатавання марынаду на 4 паўлітровыя слоічкі: вада — 1 л; цукар — 2 ст. л; соль — 30 г; лімонная кіслата — 0,5 ч. л.
Спатрэбіцца: буракі — 2 кг, морква — 1 кг, памідоры — 1 кг, цыбуля рэпчатая — 1 кг, балгарскі перац — 0,5 кг, часнок — 5 зубчыкаў, алей — 250 мл, воцат — 100 мл, соль — 100 г, цукар — 200 г.
Вымыць і ачысціць гародніну. Буракі і моркву надзерці на буйнай тарцы. Цыбулю, памідоры і балгарскі перац нарэзаць кубікамі. Усю гародніну скласці ў глыбокую каструлю, змяшаць, дадаць здробнены часнок. У іншай ёмістасці змяшаць алей, воцат, соль і цукар. Гэтым марынадам заліць гародніну, старанна змяшаць і пакінуць настойвацца на гадзіну. Затым паставіць каструлю з гародніннай сумессю на сярэдні агонь, давесці да кіпення і тушыць, памешваючы, паўгадзіны. Гатовую гарачую запраўку для баршчу раскласці па стэрылізаваных слоіках і закатаць.
Такая закуска цудоўна падыходзіць да мясных страў.
Спатрэбіцца: буракі — 1 кг, вада — 1 л і соль на смак.
Буракі добра прамыць, абабраць, нарэзаць лустачкамі і шчыльна выкласці ў слоік. Прыгатаваць расол, размяшаўшы ў вадзе соль. Заліць ім буракі, зверху пакласці груз і накрыць слоік тканінай. Пакінуць буракі квасіцца на 2 тыдні, час ад часу выдаляючы пену, якая ўтвараецца.
Гэтая салата атрымліваецца трохі рэзкаватай з-за спецый і вельмі незвычайнай на смак.
Спатрэбіцца: буракі — 2 кг, кабачкі — 4 кг , цыбуля — 2 кг, цукар — 2 шклянкі, соль — 4 ст. л., алей — 250 мл, воцат 9 % — 100 мл, карыца, молаты чорны перац і гваздзіка на смак.
Буракі надзерці на буйной тарцы. Кабачкі парэзаць кубікамі, абабраўшы і выдаліўшы насенне. Цыбулю нарэзаць кубікамі. Усю гародніну змяшаць у каструлі, дадаць астатнія інгрэдыенты, давесці да кіпення і варыць на слабым агні 30 хвілін. Гарачаю салату раскласці па слоіках і адразу закатаць.
Каб не насіць у руках цяжкія паленні і сухія галінкі, можна зрабіць адмысловую пераноску для дроў. Дзякуючы гэтаму прыстасаванню, можна за адзін раз перанесці шмат дроў. Да таго ж адзенне застанецца чыстым.
Для вырабу такой пераноскі спатрэбіцца толькі каністра. Яе варта ўзяць аб'ёмам 10 л (можна, вядома, выбраць і больш ёмістыя варыянты, але тады пераноска можа быць залішне грувасткай). Галоўнай умовай павінна быць наяўнасць у каністры моцнай і зручнай ручкі.
Для вырабу пераноскі неабходна ўсяго толькі выразаць з дапамогай вострага нажа супрацьлеглыя сценкі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/hatnyaya-encyklapedyya