Канферэнцыя з’яўляецца не толькі адным з найбуйнейшых маладзёжных навуковых мерапрыемстваў у Беларусі, але і прэстыжнай пляцоўкай для прэзентацыі праектаў таленавітай моладзі з краін СНД, а таксама блізкага і далёкага замежжа.
У канферэнцыі прымуць удзел каля 250 маладых даследчыкаў: навукоўцы НАН Беларусі, прадстаўнікі ВНУ, ССНУ, школьнікі краіны, госці з Расіі, Казахстана, Азербайджана, Таджыкістана, Арменіі, Кыргызскай Рэспублікі, Рэспублікі Малдова, кіраўнікі Саветаў маладых навукоўцаў Акадэмій навук — членаў МААН (Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук). Плануецца, што ва ўрачыстым адкрыцці прыме ўдзел акадэмік, віцэ-прэзідэнт Расійскай акадэміі навук, старшыня Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук Валянцін Пармон.
У рамках канферэнцыі будуць прадстаўлены навейшыя маладзёжныя распрацоўкі ў розных галінах. Вельмі сур’ёзны блок чакаецца ў вобласці інфармацыйных тэхналогій. Па выніках трох дзён найлепшым дакладчыкам будуць уручаны ўзнагароды.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/navuka
[2] https://zviazda.by/be/tags/nan-belarusi
[3] https://zviazda.by/be/tags/konkurs