Больш за 100 спартсменаў збярэ ў Магілёве 23-25 верасня Кубак Беларусі па дзюдо, паведамілі [1] БелТА ў адміністрацыі спартыўнага комплексу «Алімпіец», на базе якога адбудуцца спаборніцтвы.
У абласным цэнтры будуць спаборнічаць спартсмены ад 18 гадоў і старэй з кваліфікацыяй не ніжэй за кандыдата ў майстры спорту з усіх рэгіёнаў краіны. Да ўдзелу могуць быць таксама дапушчаныя спартсмены малодша 17 гадоў, якія ў бягучым годзе сталі пераможцамі або прызёрамі рэспубліканскіх першынстваў да 21 года або да 23 гадоў, а таксама прызёрамі чэмпіянатаў Еўропы ці свету ў любой узроставай катэгорыі.
У першы дзень Кубка адбудзецца пасяджэнне судзейскай калегіі і ўзважванне спартсменаў, у другі і трэці дні пройдуць самі баі і фінальныя блокі. У мэтах прафілактыкі распаўсюджвання COVID-19 спаборніцтвы пройдуць без гледачоў з захаваннем масачнага рэжыму.
Прэв'ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/bolee-100-sportsmenov-soberet-v-mogileve-kubok-belarusi-po-dzjudo-461094-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/magilyou
[3] https://zviazda.by/be/tags/kubak-belarusi-pa-dzyudo
[4] https://zviazda.by/be/tags/sport