Штампоўшчык сталічнага завода ўдарыў незнаёмца нажом у жывот і схаваўся. Ноччу нападніка затрымалі аператыўнікі Фрунзенскага РУУС Мінска. Аб гэтым паведамляе [1] БелТА са спасылкай на ГУУС Мінгарвыканкама.
«Увечары 15 верасня 40-гадовы мінчанін ішоў каля прадуктовай крамы, калі да яго з патрабаваннем пазычыць цыгарэту і грошай на спіртное падышлі двое нецвярозых мужчын. У адказ на занадта грубую, на ягоную думку, просьбу раней неаднаразова судзімы за крадзяжы жыхар сталіцы дастаў з кішэні нож і ўдарыў аднаго з незнаёмцаў у жывот», — распавялі ў ГУУС.
Пакуль прыяцель і ахоўнік крамы выклікалі 33-гадоваму мінчаніну хуткую дапамогу, нападнік схаваўся. Праваахоўнікі ў той жа дзень устанавілі месцазнаходжанне падазраванага і ўначы затрымалі яго. Да таго часу фігурант ужо пачаў знішчаць доказы: пазбавіўся ад нажа і кінуў у мыццё адзенне са слядамі крыві.
Следчыя далі дзеянням мінчаніна прававую ацэнку і распачалі крымінальную справу.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-minske-muzhchina-udaril-nozhom-v-zhivot-neznakomtsa-poprosivshego-zakurit-461119-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava
[3] https://zviazda.by/be/tags/sledchyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[5] https://zviazda.by/be/tags/nozh
[6] https://zviazda.by/be/tags/ranenne
[7] https://zviazda.by/be/tags/pacyarpely