Баскетбалісты «Цмокi-Мiнск» правядуць сёння стартавы матч рэгулярнага чэмпіянату Адзінай лігі ВТБ, паведамляе БелТА.
У сваім першым паядынку падапечныя Расціслава Вергуноў прымуць на паркеце «Мінск-Арэны» баскетбалістаў самага тытулаванага расійскага клуба, дзеючага пераможцы «банкаўскага» турніру маскоўскага ЦСКА. Гульня пачнецца ў 19.30 і будзе паказана ў прамым эфіры тэлеканала «Беларусь 5». На мінулым тыдні мінскія «драконы» у італьянскім Трэвіза гулялі ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў і не здолелі прабіцца ў групавую стадыю, перайшоўшы ў Кубак ФІБА-Еўропа. Маскоўскія армейцы перад візітам у беларускую сталіцу паспяхова выступілі ў першым розыгрышы Суперкубка Адзінай лігі ВТБ, абыграўшы ў вырашальным паядынку піцерскі «Зеніт» (81:73). У матчы за трэцяе месца казанскі Унікса перамог краснадарскі клуб «Лакаматыў-Кубань» з вынікам 84:70. Гэтыя ж сапернікі сустрэнуцца сёння ў Казані ў першым туры рэгулярнага сезону.
Удзельнікі рэгулярнага чэмпіянату правядуць двухколавы турнір з матчамі дома і ў гасцях. У канцы красавіка 2022 года барацьбу за ўзнагароды працягнуць 8 лепшых клубаў. У вырашальнай серыі мінулага сезона ЦСКА тройчы запар абыграў Унікса (85:77, 76:57, 89:81).
Прэв'ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/cmoki-minsk-4
[2] https://zviazda.by/be/tags/basketbol
[3] https://zviazda.by/be/tags/chempiyanat-adzinay-ligi-vtb