У МНС за суткі паступіла 5 паведамленняў аб людзях, якія згубіліся ў лесе. Аб гэтым паведамляе [1] БелТА са спасылкай на прэс-службу МНС.
«Паводле аператыўных звестак, з 6.00 22 верасня да 6.00 23-га ў МНС паступіла 5 паведамленняў аб зніклых грамадзянах у лясных масівах на тэрыторыі 5 раёнаў Брэсцкай, Мінскай і Магілёўскай абласцей. Для пошукавых работ былі задзейнічаныя 15 адзінак тэхнікі і 45 чалавек, з іх 8 адзінак тэхнікі і 18 работнікаў МНС», — распавялі ў прэс-службе.
Работнікамі МНС выяўленыя 2 чалавекі. Не знойдзеныя 5 чалавек у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці, пошукі якіх працягваюцца.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-mchs-za-sutki-postupilo-5-soobschenij-o-poterjavshihsja-v-lesu-461124-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/les
[4] https://zviazda.by/be/tags/zgubilisya
[5] https://zviazda.by/be/tags/poshuki
[6] https://zviazda.by/be/tags/vyratavalniki