Следчы камітэт пачаў крымінальную справу ў дачыненні да начальніка змены цэха прадпрыемства ў Лунінцэ, дзе пацярпелі двое рабочых. Такая інфармацыя апублікаваная ў Telegram-канале [1] СК.
«Лунінецкі Роско ў дачыненні да 43-гадовага начальніка змены цэха пачаў крымінальную справу па ч.1 ст. 306 (парушэнне правіл аховы працы, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання) КК. Праводзяцца следчыя і працэсуальныя дзеянні. Канчатковая прававая ацэнка будзе дадзена па выніках расследавання », — сказана ў паведамленні СК.
Як паведамлялася, няшчасны выпадак адбыўся днём 19 верасня. Падчас правядзення работ па пераплаўленні металалому ў цэху чыгуннага ліцця з гарлавіны печы адбыўся выкід распаленага металу. Апёкі рознай ступені цяжкасці атрымалі двое рабочых 40 і 50 гадоў. Мужчын шпіталізавалі.
Прэв'ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://t.me/skgovby/5301
[2] https://zviazda.by/be/tags/luninec
[3] https://zviazda.by/be/tags/sledchy-kamitet
[4] https://zviazda.by/be/tags/parushenne-pravil-ahovy-pracy