Першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання 2021/2022 навучальнага года стартуе ў кастрычніку, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на дырэктара РІКВ Юрыя Міксюка.
РТ можна прайсці непасрэдна ў пункце тэсціравання альбо анлайн. Каб прайсці тэсціраванне, трэба зарэгістравацца ў асабістым кабінеце на сайце РІКВ.
«Рэпетыцыйнае тэставанне праводзіцца ў тры этапы: першы адбудзецца ў кастрычніку — снежні, другі — у студзені — лютым 2022 года, трэці — у сакавіку-красавіку 2022-га. Пералік устаноў адукацыі, на базе якіх можна прайсці выпрабаванне, будзе размешчаны на сайце РІКВ. Пры гэтым кожны пункт правядзення тэсціравання вызначае свой графік правядзення і колькасць удзельнікаў РТ па вучэбных прадметах», — распавёў Юрый Міксюк.
Рэпетыцыйнае тэсціраванне — добры інструмент для самакантролю і падрыхтоўкі да ЦТ, які досыць запатрабаваны ў абітурыентаў. «Рэпетыцыйнае тэсціраванне дазваляе абітурыентам, па-першае, вызначыць прабелы ў ведах. Па-другое, пазнаёміцца з тэхналогіяй цэнтралізаванага тэсціравання і неяк псіхалагічна падрыхтавацца», — адзначыў дырэктар РІКВ.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/pervyj-etap-repetitsionnogo-testirovanija-startuet-v-oktjabre-461170-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/rikv
[3] https://zviazda.by/be/tags/yuryy-miksyuk
[4] https://zviazda.by/be/tags/rt
[5] https://zviazda.by/be/tags/repetycyynae-tesciravanne-1
[6] https://zviazda.by/be/tags/pershy-etap