Сёння каля 11:55 кіроўца седлавога цягача «Вольва», рухаючыся па вуліцы Сяліцкага з боку прамзоны «Шабаны» у напрамку вуліцы Шабаны, выехаў за межы праезнай часткі і спыніўся на зялёнай зоне, паведамляе [1] тэлеграм-канал ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца памёр за рулём грузавіка падчас руху. Па факце інцыдэнту праводзіцца праверка. На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі аддзела ДАІ Заводскага РУУС г. Мінска і следча-аператыўная група ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што кіроўцу забараняецца кіраваць транспартным сродкам у хваравітым ці стомленым стане, які ставіць пад пагрозу бяспеку дарожнага руху, і таксама пад уздзеяннем лекавых сродкаў, якія зніжаюць увагу і хуткасць рэакцыі.
Прэв’ю: pixabay.com.
Спасылкі
[1] https://t.me/gaiminsk
[2] https://zviazda.by/be/tags/gruzavik
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[4] https://zviazda.by/be/tags/dai