Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Юры Амбразевіч 23 верасня сустрэўся з генеральным дырэктарам Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) Дарэнам Танам, перадае [1] МЗС РБ.
Сустрэча адбылася ў штаб-кватэры САІУ напярэдадні 62-й серыі пасяджэнняў Асамблей дзяржаў — членаў САІУ, запланаванай на кастрычнік 2021 года.
Юрый Амбразевіч пазначыў практычную значнасць супрацоўніцтва Беларусі з Арганізацыяй па ўсім спектры пытанняў аховы інтэлектуальнай уласнасці.
У сваю чаргу Дарэн Тан станоўча адзначыў паступальную дынаміку ўзаемадзеяння САІУ з Беларуссю ў апошнія гады і пацвердзіў гатоўнасць да пашырэння двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку па пытаннях падтрымкі інавацый, камерцыялізацыі інтэлектуальнай уласнасці. Генеральны дырэктар Арганізацыі вітаў працу па падтрымцы інавацый, што дазволіла Беларусі палепшыць свой рэйтынг у дакладзе Глабальнага інавацыйнага індэкса 2021 года.
Пастаянны прадстаўнік Беларусі перадаў кіраўніку САІУ запрашэнне ад імя прэм’ер-міністра наведаць з афіцыйным візітам Рэспубліку Беларусь.
Спасылкі
[1] https://www.mfa.gov.by/press/news_mfa/ce8d7f001963f592.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/mzs
[3] https://zviazda.by/be/tags/saiu
[4] https://zviazda.by/be/tags/yury-ambrazevich