Нецвярозы кіроўца перавярнуўся на каршэрынгавым аўтамабілі на вул. Пляханава ў Мінску, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Аварыя адбылася сёння прыкладна ў 2.50. Паводле папярэдняй інфармацыі, 30-гадовы кіроўца на каршарынгавым «Шэўрале» не справіўся з кіраваннем, пратараніў раздзяляльную агароджу, і аўтамабіль перакуліўся.
У ДТЗ пацярпела пасажырка аўто. З траўмамі яе даставілі ва ўстанову аховы здароўя.
Праводзіцца праверка. Устаноўлена, што ў момант аварыі кіроўца быў у стане алкагольнага ап’янення. У яго арганізме выяўлена 1,5 праміле алкаголю.
Дзяржаўтаінспекцыя чарговы раз звярнула ўвагу: дарога і алкаголь несумяшчальныя. Супрацоўнікі ДАІ просяць паведамляць пра нецвярозых удзельнікаў дарожнага руху па тэлефоне 102.
Фота УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/netrezvyj-voditel-perevernulsja-na-karsheringovom-avto-v-minske-461295-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[4] https://zviazda.by/be/tags/karsheryng
[5] https://zviazda.by/be/tags/dai
[6] https://zviazda.by/be/tags/udai-guus-mingarvykankama
[7] https://zviazda.by/be/tags/ustanova-ahovy-zdarouya