У Магілёўскай вобласці пройдзе дабрачынная акцыя «Браты нашы меншыя» па аказанні дапамогі бяздомным жывёлам, якія знаходзяцца ў прытулках альбо на ператрымцы ў валанцёраў. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на абкам БРСМ.
«Мерапрыемства пройдзе з 27 верасня па 15 кастрычніка ў кожным раёне вобласці і будзе прымеркавана да Сусветнага Дня абароны жывёл (4 кастрычніка), — адзначылі ў моладзевай арганізацыі. — Удзел у акцыі можа прыняць любы жадаючы. Для гэтага неабходна перадаць у абласны камітэт БРСМ тавары для братоў нашых меншых: сухія кармы, крупы, супавыя наборы, кансервы для катоў і сабак, напаўняльнікі, медыкаменты. Пасля ўсё гэта будзе накіравана ў дабрачынныя арганізацыі «Добрае сэрца» і «Дабрачыннасць», а таксама валанцёрскай ініцыятыве"Вярба«.
Збор зоатовараў і прадуктаў харчавання для бяздомных жывёл таксама будзе праходзіць ва ўнівермагу «Цэнтральны» на працягу ўсяго перыяду правядзення акцыі ў спецыяльна адведзеныя гадзіны — з 15.00 да 18.00. Акрамя таго, абласная арганізацыя БРСМ запусціць у сваіх сацыяльных сетках фотапраект «Знойдзем дом лапцы», які прадугледжвае размяшчэнне ў Інтэрнэце здымкаў жывёл і гісторый пра іх. Валанцёры спадзяюцца, што такім чынам дапамогуць чацвераногім знайсці сабе дом.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/magilyouskaya-voblasc
[2] https://zviazda.by/be/tags/dabrachynnya-akcyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/braty-nashy-menshyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/brsm
[5] https://zviazda.by/be/tags/byazdomnyya-zhyvyoly