У цэнтр аператыўнага ўпраўлення Пінскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях паступіў званок ад мужчыны, які паведаміў, што яго калегі, якія праводзілі геалагічную разведку ў лесе паблізу вёскі Жытнавічы, перасталі выходзіць на сувязь.
Да месца пошуку выехалі ратавальнікі. Як паведамляе МНС, яшчэ да прыбыцця туды яны высветлілі, што брыгада геолагаў з пяці чалавек працавала паблізу вёскі Жытнавічы. Каля шасці гадзін вечара брыгада разбілася на дзве групы: адна засталася працаваць каля дарогі, другая, якая складалася з двух чалавек, пайшла ў лес. Адзін з працаваўшых у лесе геолагаў меў пры сабе мабільны тэлефон. Аднак, як патлумачыў патэлефанаваўшы ў службу МНС мужчына, бліжэй да ночы тэлефон у калегаў, якія працавалі ў лесе, перастаў быць даступны. Спробы ўстанавіць месцазнаходжанне людзей з дапамогай сігнальна гучнай прылады вынікаў не далі. Ратавальнікі сталі прачэсваць мясцовасць. Праз некаторы час людзі адгукнуліся на наш голас. У 23.36 двое заблукалых былі выратаваны работнікамі МНС. У медыцынскай дапамогі яны не мелі патрэбу.
Сяргей РАСОЛЬКА
Фота з сайта МНС
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/mns
[2] https://zviazda.by/be/tags/vyratavanne
[3] https://zviazda.by/be/tags/poshuki
[4] https://zviazda.by/be/tags/centr-aperatyunaga-upraulennya
[5] https://zviazda.by/be/tags/pinsk
[6] https://zviazda.by/be/tags/pinski-rayon
[7] https://zviazda.by/be/tags/ratavalniki