Паводле папярэдняй версіі, сварка паміж двума жыхаркамі Оршы 36 і 14 гадоў паўстала на глебе рэўнасці, якую адчувала старэйшая з жанчын.
Як паведамляе падрабязнасці аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама, яна была закаханая ў 16-гадовага жыхара райцэнтра. Малады ж чалавек стаў праяўляць цікавасць да аднагодак. Даведаўшыся пра гэта, падазраваная адправілася да саперніцы на размову. Гутарка хутка перарасла ў сварку. У выніку жанчына дастала з сумачкі нож і нанесла школьніцы колата-рэзаную рану правай ягадзіцы.
Маці пацярпелай дзяўчыны выклікала хуткую дапамогу і звярнулася ў міліцыю. Жанчына ж, якая напала на школьніцу, паспяшалася знікнуць з месца здарэння, а таксама схавала прыладу злачынства. Яе міліцыянеры знайшлі праз суткі. У дачыненні да падазраванай следчымі заведзена крымінальная справа. Жыццю і здароўю падлетка нічога не пагражае.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/reunasc
[2] https://zviazda.by/be/tags/svarka
[3] https://zviazda.by/be/tags/pagroza-zhyccyu
[4] https://zviazda.by/be/tags/uus-vicebskaga-ablvykankama
[5] https://zviazda.by/be/tags/milicyya
[6] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava