У апошні дзень сезону працы гарадскіх фантанаў у Мінску пасля рамонту запусцілі фантан каля кінатэатра «Кіеў». Як расказаў [1] агенцтву «Мінск-Навіны» начальнік участка эксплуатацыі гарадскіх фантанаў УП «Мінскзеленбуд» Васіль Бахар, рукатворны гейзер быў перададзены на баланс прадпрыемству ў жніўні, з тых часоў яго працаздольнасць удалося аднавіць.
— Выйшлі з ладу два помпы, не працавалі тры рухавіка. Замянілі іх і ўсю электрааўтаматыку, якая таксама не функцыянавала. Закупілі новыя рашоткі наўзамен зніклых, новыя фарсункі, — удакладніў В. Бахар.
Акрамя таго, замест зламанай наведвальнікамі рукатворнага гейзера асадкі ў выглядзе шара ўсталявалі новую. Работнікі спадзяюцца, што яна застанецца ў захаванасці, бо зараз «Кіеў» знаходзіцца пад наглядам відэакамеры, усталяванай на фасадзе кінатэатра.
Фантан запусцілі ненадоўга, проста каб пераканацца, што ён цяпер функцыянуе нармальна і ў наступным сезоне будзе ў страі. Цяпер яго, як і астатнія 37 аб’ектаў, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні ўчастка эксплуатацыі гарадскіх фантанаў, чакае кансервацыя на зіму. Дарэчы, працэс гэты не хуткі, ён завершыцца арыенціровачна да сярэдзіны снежня. Пасля гэтага работнікі ўчастка змантуюць зімовую святлодыёдную інсталяцыю на фантане ў скверы на вул. Пуліхава, разлічваюць паспець да 25 снежня.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/fotofakt-fontan-vozle-kinoteatra-kiev-otremontirovali-i-zapustili/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minskzelenbud-1
[3] https://zviazda.by/be/tags/kinateatr-kieu-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/fantan