Астанкі 377 чырвонаармейцаў перапахавалі ў Светлагорскім раёне, паведамляе [1] Гомельская абласная арганізацыя АСВОД.
Маштабныя пошукавыя працы праходзілі на тэрыторыі раёна з красавіка па чэрвень. У іх былі задзейнічаны прадстаўнікі 52-га асобнага пошукавага спецыялізаванага батальёна пры садзейнічанні пошукавага атрада «Эстафета памяці». «Раскопкі дазволілі аднавіць гістарычную і чалавечую справядлівасць», — распавялі ў АСВОД.
Атрымалася падняць астанкі 377 байцоў і камандзіраў Чырвонай арміі, якія аддалі жыццё за Перамогу. Цырымонія іх перапахавання ў брацкую магілу прайшла ўчора каля вёскі Вялікі Бор.
Камандзір пошукавага атрада «Эстафета памяці» пры Гомельскай абласной арганізацыі АСВОД Раман Цярэшчанка запэўніў: для членаў яго атрада задача па пошуку байцоў — гэта не проста агульначалавечы доўг, але і асабісты.
У рэгіёне працягваюць аднаўляць гістарычную ісціну.
Прэв'ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] http://www.osvod-gomel.lepshy.by/novosti
[2] https://zviazda.by/be/tags/asvod
[3] https://zviazda.by/be/tags/svetlagorski-rayon
[4] https://zviazda.by/be/tags/chyrvonaarmeycy