Мінскі аўтамабільны завод прэзентаваў малатанажны грузавы аўтамабіль 365.120 падчас святочнага мерапрыемства да Дня машынабудаўніка, перадае [1] БелТА.
Навінка важыць 7,5 т. Грузападымальнасць машыны — 4,8 т. Магутнасць — 150 л.з. Кабіна у грузавіка трохмясцовая, у ёй маецца кандыцыянер, ацяпліцель з электронным кіраваннем, шклапад’ёмнікі і абаграванне люстэркаў задняга выгляду, USB-разеткі і многае іншае. Сядзенне вадзіцеля абсталявана падагрэвам, вентыляцыяй, а таксама падлакотнікам з рэгуляваннем спінкі.
Тэхніка прызначана для эксплуатацыі ў гарадскіх умовах — для рытэйла, перавозкі прадуктаў.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/maz-prezentoval-malotonnazhnyj-gruzovik-461419-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzen-mashynabudaunika
[3] https://zviazda.by/be/tags/maz
[4] https://zviazda.by/be/tags/malatanazhny-gruzavik