Першае электраралі Minsk ELECTRO-2021 стартуе сёння на Рэспубліканскім палігоне для выпрабаванняў мабільных машын Аб’яднанага інстытута машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на прэс-службу НАН.
Праграмай прадугледжаны выстава электратранспарту і кампанентнай базы, якія выпускаюцца айчыннымі вытворцамі, старт спаборніцтваў электрамабіляў, а таксама катанне на персанальным электратранспарце для наведвальнікаў і гасцей. Плануецца, што на выставе навукова-тэхнічных распрацовак у галіне электратранспарту прадставяць сваю серыйна выпускаемую прадукцыю і пілотныя праекты Мінскі аўтамабільны завод, «Белкамунмаш», «БелДжы», прыборабудаўнічы завод «Оптрон» і ААТ «Віцязь».
Кампаненты сілавой устаноўкі для айчынных электрамабіляў прадставяць «Магілёўліфтмаш», завод «Вымяральнік» і Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН, які сёння з’яўляецца вядучым навукова-тэхнічным цэнтрам Беларусі ў галіне электратранспарту.
Цэнтр контраварыйнай падрыхтоўкі прадаставіць жадаючым магчымасць праверыць навыкі ваджэння ва ўмовах намеці на трэнажорнай сістэме Drift-Car.
Арганізатарамі электраралі выступаюць Нацыянальная акадэмія навук, Міністэрства транспарту, Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН, Беларуская аўтамабільная федэрацыя і Цэнтр контраварыйнай падрыхтоўкі.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/pervoe-elektroralli-minsk-electro-2021-startuet-segodnja-na-poligone-nan-461458-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/elektrarali
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk-electro-2021-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/nan
[5] https://zviazda.by/be/tags/paligon
[6] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalnaya-akademiya-navuk
[7] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-transpartu
[8] https://zviazda.by/be/tags/abyadnany-instytut-mashynabudavannya-nan
[9] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-autamabilnaya-federacyya
[10] https://zviazda.by/be/tags/centr-kontravaryynay-padryhtouki