Падвойнае ДТЗ адбылося ў раёне 52-га км МКАД мінулай ноччу — пацярпеў пешаход, паведамляюць [1] «Мінск-Навіны» са спасылкай на ДАІ Мінска.
Паводле папярэдняй інфармацыі, каля 22: 25 36-гадовая кіроўца Peugeot ехала па ўнутраным кальцы ў напрамку Лагойскага тракта, у раёне 52-га км яна збіла мужчыну, які перабягаў дарогу злева направа па ходзе руху аўтамабіля. Праз некалькі хвілін у гэтым жа месцы сутыкнуліся яшчэ дзве легкавушкі: Opel і Ford. Кіроўца апошняга спыніўся, каб дапамагчы пацярпеламу ў першым ДТЗ пешаходу, у яго аўтамабіль урэзаўся Ford і ад удару наехаў на Peugeot.
У выніку ДТЗ транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні, а 49-гадовы пешаход шпіталізаваны.
Высвятляюцца абставіны здарэння.
Фота ДАІ Мінска
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/dvojnoe-dtp-na-mkad-peshehod-popal-pod-kolesa-peugeot-a-posle-tam-zhe-stolknulis-opel-i-ford/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[3] https://zviazda.by/be/tags/mkad
[4] https://zviazda.by/be/tags/peugeot
[5] https://zviazda.by/be/tags/opel
[6] https://zviazda.by/be/tags/ford-0
[7] https://zviazda.by/be/tags/peshahod
[8] https://zviazda.by/be/tags/pacyarpely
[9] https://zviazda.by/be/tags/mehanichnyya-pashkodzhanni