У Мінску завершаны адкрыты конкурсны адбор і выбраны лепшыя для фінансавання інавацыйныя праекты ў 2022 г. На іх рэалізацыю з інавацыйнага фонду Мінгарвыканкама будзе выдзелена 184,2 млн рублёў. Пра гэта распавёў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Юрый Трушчанка, паведамляюць [1] «Мінск-Навіны».
Ю. Трушчанка таксама адзначыў, што на Беларускім прамыслова-інавацыйным форуме, які пройдзе 28 верасня, адбудзецца 11-ая біржа субкантрактаў у прамысловасці.
Бізнэс можа бясплатна ўдзельнічаць у гэтым мерапрыемстве, якое пройдзе з 11: 00 да 13: 00. Умовы размешчаныя на сайце Беларускага фонду фінансавай падтрымкі — базавага цэнтра падтрымкі прадпрымальніцтва Мінска.
— Гэта ўнікальная магчымасць для малога і сярэдняга бізнесу сталіцы правесці перамовы, заключыць дагаворы, заявіць пра сябе, знайсці новых контрагентаў і павялічыць аб’ёмы выпускаемай прадукцыі, — удакладніў намеснік старшыні Мінгарвыканкама.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/na-finansirovanie-innovaczionnyh-proektov-v-2022-godu-budet-vydeleno-bolee-180-mln-rublej/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/inavacyynyya-praekty
[4] https://zviazda.by/be/tags/finansavanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/biznes-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/mingarvykankam