У Магілёўскім раёне пры пажары мясцовыя жыхары выратавалі пенсіянера. Аб гэтым паведамляе [1] БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
«24 верасня ў 8.40 у МНС патэлефанавала жыхарка в. Махава і паведаміла аб пажары аднапавярховага двухкватэрнага жылога дома па вул. Ратавальнікі аператыўна прыбылі на месца НС: гарэла кватэра, якая належыць 61-гадоваму пенсіянеру», — распавялі ў прэс-службе.
Да прыбыцця падраздзяленняў МНС мясцовыя жыхары эвакуіравалі пенсіянера з задымленага жылля. Са шматлікімі апёкамі ў вельмі цяжкім стане мужчына шпіталізаваны.
Работнікі МНС аператыўна ліквідавалі пажар, не даўшы агню дабрацца да суседняй кватэры. Меркаваная прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём.
«Неасцярожнае абыходжанне з агнём — самая распаўсюджаная прычына ўзгаранняў і гібелі людзей на пажарах. Незатушенная цыгарэта, у адрозненне ад спадарожных курэння хвароб, забівае імгненна. Прычым не толькі вінаватага, але і яго блізкіх, родных. Знайдзіце сілы завязаць з гэтай згубнай звычкай. Калі не атрымліваецца, то паліце бяспечна — недакуркі гасіце да апошняй іскры і абавязкова ў попельніцы. І ні ў якім выпадку нельга паліць у ложку», — дадалі ратавальнікі.
Фота МНС
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-mogilevskom-rajone-mestnye-zhiteli-pri-pozhare-spasli-pensionera-461476-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-pa-nadzvychaynyh-situacyyah-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/mns
[4] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[5] https://zviazda.by/be/tags/pacyarpely
[6] https://zviazda.by/be/tags/magilyouski-rayon