Фігурыстка Вікторыя Сафонава заваявала для Беларусі алімпійскую ліцэнзію, паведамляе [1] БелТА.
На кваліфікацыйным турніры ў Германіі Nebelhorn Trophy — 2021 яна заняла трэцяе месца, набраўшы па суме дзвюх праграм 190,29 бала.
Апярэдзіць прадстаўніцу Беларусі змаглі амерыканка Аліса Лью (207,40 бала) і Кацярына Куракова, якая выступае за зборную Польшчы (193,58).
Беларускія фігурысты, якія выступалі ў спаборніцтвах спартыўных пар, Багдана Лукашэвіч і Аляксандр Сцяпанаў занялі на спаборніцтвах у Германіі сёмае месца з вынікам 159,08 бала.
Фота з архіва БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/figuristka-viktorija-safonova-zavoevala-dlja-belarusi-olimpijskuju-litsenziju-461540-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/figurystka
[3] https://zviazda.by/be/tags/viktoryya-safonava
[4] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyskaya-licenziya