Больш за 10 жыхароў правінцыі Сычуань на паўднёвым захадзе КНР прапалі без вестак у выніку сходу апоўзня. Пра гэта паведамляе [1] ТАСС са спасылкай на Цэнтральнае тэлебачанне Кітая.
Паводле яго звестак, надзвычайнае здарэнне адбылося на будаўнічай пляцоўцы ў горадзе Яань на тэрыторыі павета Цяньцюань. Зрушэнне грунту і горнай пароды, як удакладняецца, адбылося з-за праліўных дажджоў у гэтым рэгіёне.
Улады прыступілі да правядзення выратавальных работ, мабілізаваўшы рэсурсы правінцыі. Для гарантавання бяспекі праваахоўныя органы перакрылі дарогі, якія вядуць да месца здарэння.
Спасылкі
[1] https://tass.ru/
[2] https://zviazda.by/be/tags/apouzen
[3] https://zviazda.by/be/tags/kitay
[4] https://zviazda.by/be/tags/knr