Цягнік сышоў з рэек у акрузе Ліберці (Штат Мантана) у суботу, як мінімум тры чалавекі загінулі. Пра гэта паведамляе [1] ТАСС са спасылкай на тэлеканал CBS.
Па словах акруговага шэрыфа, праваахоўныя органы валодаюць пацверджанай інфармацыяй аб гібелі трох чалавек.
«Прыкладна ў 16.00 цягнік Empire Builder 7/27 сышоў з рэек каля Джопліна. Паводле папярэдняй інфармацыі, у цягніку знаходзіліся 147 пасажыраў і 13 чальцоў цягніковай брыгады. Amtrak супрацоўнічае з мясцовымі ўладамі ў транспартоўцы пацярпелых пасажыраў і эвакуацыі астатніх», — цытуе CBS заяву чыгуначнай кампаніі Amtrak, якой належыць цягнік. Паводле звестак газеты The New York Times, пацярпелі не менш за 50 чалавек.
Цягнік курсіруе паміж Сіэтлам (штат Вашынгтон) і Чыкага (Ілінойс).
На месцы працуюць выратавальныя службы. Інфармацыя аб прычынах здарэння пакуль не прыводзіцца.
Разам з тым Нацыянальны савет па бяспецы на транспарце (NTSB) ЗША накіроўвае групу экспертаў для расследавання дадзенага інцыдэнту. «NTSB накіроўвае следчую групу для расследавання інцыдэнту са сходам з рэек цягніка кампаніі Amtrak. Каманда будзе грунтавацца ў горадзе Грэйт-Фолс у Мантане», — сказана ў паведамленні, апублікаваным у суботу ў Twitter рэгулятара.
Фота EPA-EFE
Спасылкі
[1] https://tass.ru/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[3] https://zviazda.by/be/tags/pasazhyrski-cyagnik
[4] https://zviazda.by/be/tags/vyratavanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne