Аб гэтым паведамілі [1] ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.
«Паводле аператыўных дадзеных, з 6.00 25 верасня да 6.00 26 верасня паступілі паведамленні аб пяці зніклых грамадзянах у лясных масівах на тэрыторыі чатырох раёнаў Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай і Мінскай абласцей», — распавялі ў ведамстве.
Знойдзены адзін чалавек, яшчэ адзін выйшаў самастойна. Не знойдзеныя тры чалавекі: адзін у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці і два ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Іх пошукі працягваюцца.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://mchs.gov.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/les
[3] https://zviazda.by/be/tags/mns