У Тэрытарыяльным цэнтры сацабслугоўвання насельніцтва Заводскага раёна сталіцы адбылося святочнае мерапрыемства з удзелам пажылых мінчан з парушэннем слыху, паведамілі [1] агенцтву «Мінск-Навіны» арганізатары.
Свята было прымеркавана адразу да трох важным дат — Міжнароднага дня мовы жэстаў (23 верасня), Міжнароднага дня глухога чалавека (26 верасня) і Міжнароднага дня пажылога чалавека (1 кастрычніка). З віншавальным словам выступілі намеснік дырэктара ўстановы Юлія Крывашэіна і загадчыца аддзялення суправаджанага пражывання Кацярына Кабак. Гасцям падарылі гваздзікі і наладзілі святочнае чаяванне.
— Мне прыемна было з усімі сустрэцца, пагутарыць і праз успаміны акунуцца ў маладыя гады. Вялікая ўдзячнасць супрацоўнікам цэнтра, а таксама перакладчыку мовы жэстаў Алене Алегаўне Пугачовай за арганізацыю нашай сустрэчы, — падзялілася ўражаннямі ад мерапрыемства ганаровы ветэран працы Тамара Пятроўна Арцюх.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/gvozdiki-i-sladosti-minchane-s-narusheniem-sluha-otmetili-srazu-tri-vazhnye-daty/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mizhnarodny-dzen-movy-zhestau
[3] https://zviazda.by/be/tags/mizhnarodny-dzen-gluhoga-chalaveka
[4] https://zviazda.by/be/tags/mizhnarodny-dzen-pazhyloga-chalaveka