Супрацоўнікі наркакантролю Партызанскага РУУС сталіцы затрымалі 30-гадовага мінчаніна, які ў пакоі сваёй кватэры збудаваў міні-лабараторыю па вырошчванні канопляў, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на ГУУС Мінгарвыканкама.
У кватэры выявілі шафу, абсталяваную сістэмай вентыляцыі, тэрмометрам і люмінесцэнтнымі лямпамі, а таксама тры палімерныя ёмістасці з глебай, у якіх знаходзіліся расліны. Акрамя таго, у кватэры мужчына захоўваў каля 3 г марыхуаны, гатовай да ўжывання. Як растлумачыў затрыманы, марыхуану ён захоўваў для асабістага спажывання. З такой жа мэтай на працягу месяца вырошчваў каноплі.
У дачыненні да мужчыны распачалі крымінальную справу за незаконныя пасеў і (або) вырошчванне раслін альбо грыбоў, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчывы, а таксама незаконны абарот наркотыкаў.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/minchanin-soorudil-v-kvartire-mini-laboratoriju-dlja-vyraschivanija-konopli-461642-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/narkotyki
[3] https://zviazda.by/be/tags/kanopli
[4] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava
[5] https://zviazda.by/be/tags/mini-labaratoryya
[6] https://zviazda.by/be/tags/maryhuana