Двое хлопцаў збілі 36-гадовага мужчыну ў Мінску, паведамілі [1] БелТА ў ГУУС Мінгарвыканкама.
«У Ленінскае РУУС Мінска звярнуліся медыцынскія работнікі, якія распавялі пра паступленне пацыента з цяжкімі траўмамі. Медыкам пацярпелы паведаміў, што напярэдадні быў збіты невядомымі ў сталічным мікрараёне Серабранка. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку сумесна з калегамі з упраўлення крымінальнага вышуку ГУУС Мінгарвыканкама высветлілі дэталі здарэння і затрымалі двух хлопцаў, якія з хуліганскіх падахвочванняў збілі 36-гадовага мужчыну », — распавялі ў ведамстве.
Устаноўлена: пацярпелы каля крамы чакаў свайго знаёмага. У гэты момант да яго падышлі двое раней незнаёмых хлопцаў і паспрабавалі справакаваць канфлікт. Мінчанін стараўся не рэагаваць на агрэсараў, аднак яго збілі. З атрыманымі цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі мужчына шпіталізаваны.
Вядома, што затрыманыя маладыя людзі раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваліся. Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням фігурантаў і распачалі крымінальную справу па факце прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў.
Прэв'ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-minske-dvoe-parnej-izbili-muzhchinu-461635-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/leninskae-ruus
[3] https://zviazda.by/be/tags/cyazhkiya-cyalesnyya-pashkodzhanni
[4] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava